Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
З 21.02.2022 па 26.02.2022 года ў школе быў праведзены Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, задачамі якога сталі:
- зацікавіць вучняў культурнай спадчынай беларускага народа;
- папулярызаваць цікавасць да роднага слова;
- пашыраць кругагляд вучняў па беларускай мове і літаратуры;
- выхоўваць павагу да гісторыі, культуры свайго народа;
- павысіць цікавасць вучняў да вывучэння прадметаў.
«Гучы, наша родная мова!”- такі быў яго дэвіз.
Мова — гэта душа народа, спосаб жыцця. Пакуль жыве беларуская мова, то жыве і нацыя, жыве Беларусь. Вымерла мова ў вуснах народа — вымер і народ. Невыпадкова мы далі такую назву нашаму Тыдню.
Не цурайся роднай мовы,
Што з калыскі навучыла маці,
Як для дрэва корань, так
і слова
Сілу, годнасць не дае
нам страціць.
А гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.
З задавальненнем вучні працавалі на ўроках беларускай літаратуры і мовы, дэманструючы свае веды і зацікаўленасць прадметам (“В. Быкаў "Жураўліны крык". Праблема маральнага выбару на вайне” (8 клас), “Складаназалежныя сказы” (11 клас), “У. Бутрамееў “Славутая дачка Полацкай зямлі” (6 клас); прынялі ўдзел у Клубе вынаходлівых знаўцаў “Любі, ведай, шануй роднае слова!” (7 клас)
Тыдзень мовы і літаратуры закончыўся, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення Тыдня. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да беларускай мовы, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках