Тыдзень буларускай мовы
З 29 студзеня па 2 лютага ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы.
Правядзенне яго з’яўляецца адной з састаўных частак вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе.
Былі пастаўлены наступныя мэты:
- падтрымліваць цікавасць да мовы і літаратуры як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
- фарміраваць нацыянальна свядомую асобу;
- развіваць моўную культуру, пашыраць агульны, лінгвістычны і літаратурны кругагляд вучняў.
Адначасова вырашаліся задачы:
- дапоўніць, паглыбіць веды, уменні і навыкі вучняў па мове і літаратуры, атрыманыя на ўроках;
- навучыць дзяцей самастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай;
- развіваць творчыя здольнасці школьнікаў;
- узбагачаць іх слоўнікавы запас;
- выхоўваць пашану да роднага слова, жаданне карыстацца ім у паўсядзённым жыцці;
- выхоўваць цікавасць да роднай мовы і літаратуры.
У першы дзень адбылося адкрыццё Тыдня. Была арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, “Кнігі-юбіляры” 2018 года. Таксама пачала дзейнічаць акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У кожным класе была змешчана газета “Смак роднай мовы” і пытанні віктарыны “Атрымай дзясятку”.
На працягу тыдня вучні 8 і 9 класа паказалі, што ўмеюць не толькі гуляць – адпачываць, але і плённа працаваць як на ўроках, так і на факультатыўных занятках. Ва ў чым маглі пераканацца запрошаныя госці.
Была праведзена інтэлектуальна- пазнавальная гульня “Клуб вясёлых і знаходлівых ”, у якой прымалі ўдзел вучні 7 класа. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але ўсе працавалі дружна і рашуча. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.
Апошні дзень прайшла акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Спадзяёмся, што размаўляць па-беларуску нашы вучні будуць не толькі ў час акцыі.
Пераможцам віктарыны “Атрымай дзясятку” стала вучаніца 9 класа Прыгава Крысціна, а “сапраўдны смак роднай мовы” лепш за ўсіх ведаюць вучні гэтага ж класа Інкін Аляксандр і Грак Алег.