Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
З 15 па 20 лютага 2021 года праходзіў Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У мерапрыемствах Тыдня прынялі актыўны ўдзел вучні і настаўнікі школы.
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды, калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
Адкрыўся Тыдзень акцыяй “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”. Вучні і настаўнікі запісвалі свае любімыя словы на беларускай мовы. Адкрытым быў факультатыўны занятак у 5 класе па тэме “Антонімы”. Вучні чыталі казкі, разгадвалі загадкі, тлумачылі прыказкі і … усюды знаходзілі антонімы.
Другі дзень Тыдня запомніўся ўрокам беларускай мовы ў 10 класе “Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні”. Дзесяцікласнікі не толькі папоўнілі свае веды фразеалагізмамі, даведаліся аб іх паходжанні, але і прадэманстравалі артыстычныя здольнасці ў час іх “паказу”.
У трэці дзень Тыдня гасцей прымалі вучні 6 і 8 класаў.У 6 класе быў урок беларускай літаратуры “У. Бутрамееў “Славутая дачка Полацкай зямлі”, на якім рабяты здзейснілі вяртанне ў далёкае мінулае нашай краіны, пашырылі свае веды пра Рагнеду, славутую дачку Полацкай зямлі. Шасцікласнікі паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі, якія любяць беларускую мову, ганарацца сваім народам, ведаюць яго гісторыю!
На ўроку беларускай мовы ў 8 класе “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сказы з аднароднымі членамі: будова, значэнне, ужыванне” рабяты паказалі сваю зацікаўленасць у вывучэнні роднага слова, уменне не толькі знаходзіць аднародныя члены, правільна ставіць знакі прыпынку, але і ўжываць іх у сваім маўленні.
У чацверты дзень рабяты з задавальненнем выконвалі заданні “Бусліка”.
Закончыўся Тыдзень конкурсам лістовак “Размаўляй па-беларуску”.