Мазгабойня
25 студзеня вучні 8 -11 класаў прынялі ўдзел у незвычайным мерапрыемстве: гульні Мазгабойня.
Мазгабойня – гэта займальная гульня на логіку, кемлівасць і кругагляд, з неверагоднымі эмоцыямі і кучай уражанняў у кампаніі сяброў. Складалася гульня з 7 тураў, у кожным туры па 7 пытанняў. Удзельнічалі 3 каманды па 7 чалавек.
Рабяты рабілі пераклады, пазнавалі аўтараў і літаратурных , і музычных, і жывапісу твораў, знаходзілі адказы ў “Міжпрадметным асарці”, адказвалі на ”Вясёлыя пытанні”, пазнавалі чалавека па перавернутых вачах… Не абыйшлося і без Чорнай скрыні!
А яшчэ … елі салодкія пачастункі, правяралі, дапамагаюць, ці перашкаджаюць яны думаць.